Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Дэпутаты пра пасланьне Лукашэнкі


Наш карэспандэнт запісаў камэнтары некаторых дэпутатаў да сёньняшняй падзеі.

Сёньня кіраўнік дзяржавы выступіў са штогадовым пасланьнем перад сябрамі Нацыянальнага сходу Беларусі, а таксама адказаў на некаторыя іхныя пытаньні. Адразу пасьля таго, як Аляксандар Лукашэнка пакінуў Дом ураду, наш карэспандэнт Уладзімер Глод запісаў камэнтары некаторых дэпутатаў да сёньняшняй падзеі.

Старшыня міжнароднай камісіі Віталь Бусько пракамэнтаваў зьнешнепалітычныя аспэкты пасланьня:

«Самае галоўнае — гэта дачыненьні з Расеяй і інтэграцыйныя працэсы. Лёзунг, які паўтарыў сёньня прэзыдэнт, — ад Лісабону да Ўладзівастоку, — гэта вельмі здорава. Два саюзы — Эўрапейскі і Эўразійскі, пра якія цяпер гавораць, што яны канкурэнты, насамрэч павінны не разьядноўваць, а аб’ядноўваць кантынэнт.

Стратэгічная задача — пабудова Эўразійскага эканамічнага саюзу — ёсьць. І задача ўрадаў і парлямэнтаў Беларусі, Казахстану і Расеі — ажыцьцявіць цяпер тое, што ўжо ёсьць у праектах, дакумэнтах, паперах. А гэта вельмі вялікая праца. На сёньняшні дзень падпісана 17 пагадненьняў у рамках Адзінай эканамічнай прасторы. А іх будзе больш за 70».
Лёзунг, які паўтарыў сёньня прэзыдэнт, — ад Лісабону да Ўладзівастоку, — гэта вельмі здорава.

Намесьнік старшыні камісіі па адукацыі Аляксандар Шадзько ў камэнтары зьвярнуў увагу на тэму, пра якую не казалі ў ранейшых пасланьнях — пра неабходнасьць пэўнай перабудовы судовай сыстэмы:

«Яна сапраўды ў нас крыху састарэла. І таму трэба падумаць пра лёс людзей, якія выйдуць на свабоду за эканамічныя злачынствы ў кантэксьце амністыі капіталу. Мы шмат казалі, што гэта не забойцы, не маньякі, не крымінальнікі. А за сем год яны ператворацца ў нішто. А гэта ўсё ж разумныя людзі. Ну, палавілі, як кажуць, рыбкі ў мутнай вадзе, ды — годзе. Іх інтэлект трэба выкарыстоўваць. Няхай яны вяртаюць грошы дзяржаве, а ня проста трацяць іх, седзячы там».

Дэпутатка Ларыса Багдановіч слухала пасланьне кіраўніка дзяржавы чацьвёрты раз:

«Гэтым разам для мяне асабіста важна, што прэзыдэнт казаў: грошы трэба зарабляць. Для мяне гэта важна таму, што я ў корані не прымаю ўтрымальніцкую пазыцыю, хоць я працую ў камісіі па сацыяльнай абароне. І тым ня менш.

Таксама адзначу: прэзыдэнт зьвярнуў увагу на такія важныя тэмы, як прыватызацыя і інвэстыцыйны клімат. Гэтыя праблемы балючыя для нашай дзяржавы. І таму кіраўнік дзяржавы затрымаўся на іх болей. А мне гэта важна таму, што ў выбарчых акругах задаюць шмат пытаньняў на гэтыя тэмы: ці будзе распрадавацца наша краіна, і г.д.»
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG