Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ад чаго насамрэч памёр Ленін


Аўтар кнігі «Хвароба, сьмерць і бальзамаваньне Леніна», дырэктар НДІ фізыка-хімічнай мэдыцыны, акадэмік РАМН Юры Лапухін упэўнены: вэрсія сьмерці Леніна ад атручэньня – выдумка, перадае сайт meddaily.ru са спасылкай на РІА «Навіны».

Прычына – атэрасклероз сасудаў галаўнога мозгу з прычыны перагрузак, што пацьвярджаюць здымкі мозгу, гісталягічныя зрэзы.

Днямі ў Балтыморы прайшла канфэрэнцыя на тэму гістарычнай клінічнай паталёгіі. На ёй нэўрабіёляг з Унівэрсытэту Каліфорніі Гары Вінтэрс і пецярбурскі журналіст Леў Лур'е таксама прадставілі аналіз магчымых прычын сьмерці Леніна.

На іх думку, Леніна, верагодна, атруціў Сталін. Праўда, таксыкалягічныя тэсты, якія маглі б пацьвердзіць або абвергнуць вэрсію атручэньня, не праводзіліся падчас ускрыцьця. Цяпер правесьці аналіз ужо нельга. Затое ёсьць сьведчаньне таго, што за некалькі гадзін да сьмерці Ленін адчуваў сябе добра, а потым назіралася сэрыя незвычайных моцных курчаў.

Лапухін камэнтуе: «Ёсьць адзін эпізод, калі Ленін зьвярнуўся да Сталіна і сказаў: «Калі мне будзе вельмі дрэнна, дайце мне атруту». Сталін выйшаў і сказаў: «Я ніколі гэтага не зраблю». Гэта сапраўды было, гэта пацьвярджаюць некалькі дакумэнтаў. Але гэта ніяк ня сьведчыць аб тым, што тут сапраўды быў выпадак атручваньня».

Што тычыцца заяваў аб лячэньні ад пранцаў, якое нібыта было прызначана Леніну, то, як заяўляе Лапухін, у той час лекары часта ў няясных выпадках прапісвалі лячэньне ад пранцаў. А адпаведныя прэпараты ўтрымлівалі ў сабе злучэньні мыш'яку.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG