Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Мядзьведзеў – 12-ты прэм'ер Расеі ці «Горка!» Жырыноўскага


Сёньня Дзяржаўная Дума РФ большасьцю галасоў ухваліла кандыдатуру экс-прэзыдэнта Расеі Дзьмітрыя Мядзьведзева на пасаду старшыні ўраду.

За кандыдатуру Мядзьведзева прагаласавалі фракцыя «Адзіная Расея» і фракцыя ЛДПР, камуністы і «Справядлівая Расея» кансалідавана галасавалі супраць.

За кандыдатуру Мядзьведзева было пададзена 299 галасоў, супраць выказаліся 144 дэпутаты.

Для зацьвярджэньня кандыдатуры прэм'ера неабходная простая большасьць галасоў, у цяперашнім складзе Думы гэта 226. Іншымі словамі, для праходжаньня кандыдатуры было дастаткова галасоў толькі фракцыі «Адзіная Расея», якая ўключае 238 дэпутатаў.

Падчас абмеркаваньня кандыдатуры лідэр ЛДПР і яе парлямэнцкай фракцыі Ўладзімер Жырыноўскі параўнаў працэдуру разгляду кандыдатуры на пасаду прэм'ера зь вясельным мерапрыемствам: «Сёньня – сьвята. Нельга адкідаць кандыдатуру, калі чалавек яшчэ не ўступіў на пасаду. Мы ж на вясельлі не гаворым – дрэнная нявеста, дрэнны жаніх. Хай пажывуць, можа, усё атрымаецца».

Мядзьведзеў стаў 12-м прэм'ер-міністрам Расейскай Фэдэрацыі (з улікам аднаго знаходжаньня на гэтай пасадзе Пуціна ў жніўні-сьнежні 1999 году і двух прэм'ерскіх тэрмінаў Віктара Чарнамырдзіна).
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG