Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Саміт у Ялце адмянілі пасьля байкоту


Ялта
Ялта

Саміт Сярэднеэўрапейскай ініцыятывы, заплянаваны на 11-12 траўня ў Ялце, не адбудзецца. Ён перанесены на нявызначаны тэрмін.

Пра гэта паведаміў прэсавы прадстаўнік МЗС Украіны Аляксандар Дзікусараў.

Такое рашэньне Дзікусараў патлумачыў тым, што на саміт адмовіліся прыехаць лідэры большасьці дзяржаваў-сябраў Сярэднеэўрапейскай ініцыятывы.

У Сярэднеэўрапейскую ініцыятыву ― форум рэгіянальнага супрацоўніцтва, заснаваны ў 1989 годзе ― уваходзяць 18 краінаў Сярэдняй, Усходняй і Паўднёвай Эўропы, уключна з Украінай, Беларусьсю і Малдовай.

Шмат хто з эўрапейскіх кіраўнікоў адмовіўся ўдзельнічаць у гэтым саміце з увагі на падзеі вакол зьняволеньня былога прэм’ер-міністра Ўкраіны Юліі Цімашэнкі, якая аб’явіла ў турме галадоўку і, паводле яе адваката, была зьбітая турэмнай аховай.

Аляксандра Лукашэнку ў Ялту не запрашалі.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG