Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сёньня зранку група грамадзянаў, сярод якіх ў асноўным бацькі асуджаных, а таксама падманутыя дзяржавай, сабраліся ля Чыгуначнага вакзалу і накіраваліся да Дому ўраду.

Там яны мелі намер перадаць Лукашэнку транспарант з 40-м артыкулам Канстытуцыі (аб праве накіроўваць звароты ў дзяржаўныя органы), каб той вывесіў яго ў памяшканьні прэзыдэнцкай адміністрацыі.

На ўваходзе на плошчу Незалежнасьці асобы ў цывільным перакрылі грамадзянам дарогу і канфіскавалі транспарант.

Артыкул 40. Кожны мае права накіроўваць асабістыя або калектыўныя звароты ў дзяржаўныя органы.

Дзяржаўныя органы, а таксама службовыя асобы абавязаны разгледзець зварот і даць адказ па сутнасці ў вызначаны законам тэрмін. Адмова ад разгляду пададзенай заявы павінна быць пісьмова матываванай.












XS
SM
MD
LG