Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ці чакаюць Мядзьведзева сюрпрызы пры галасаваньні ў Дзярждуме?


Прэзыдэнт Расеі Ўладзімер Пуцін унёс у Дзяржаўную Думу кандыдатуру Дзьмітрыя Мядзьведзева для зацьвярджэньня ў якасьці новага старшыні ўраду.

Парлямэнт разгледзіць гэтае пытаньне на сваім пазачарговым пасяджэньні — яно пачнецца 8 траўня а 15.00. Да гэтага павінна прайсьці сэрыя кансультацый Дзьмітрыя Мядзьведзева з усімі думскімі фракцыямі. Як павядзе сябе апазыцыя пры галасаваньні па кандыдатуры прэм’ера? Меркаваньні экспэртаў на гэты конт падзяліліся.

Адразу пасьля інаўгурацыі Ўладзіміра Пуціна былы прэзыдэнт Дзьмітрый Мядзьведзеў адправіўся ў Дзяржаўную Думу, дзе прыступіў да кансультацый з парлямэнцкімі фракцыямі ў якасьці кандыдата на пасаду прэм’ера.

Спачатку ён пагутарыў з членамі фракцыі «Адзіная Расія». Па выніках сустрэчы лідэр фракцыі Андрэй Вараб’ёў заявіў: фракцыя аднагалосна вырашыла падтрымаць пры галасаваньні кандыдатуру Мядзьведзева. Пры гэтым «пытаньняў кадравага складу будучага ураду», адзначыў сакратар прэзыдыюму генсавету «Адзінай Расеі» Сяргей Нявераў, удзельнікі сустрэчы не краналі.

Увечары 7 траўня аб поўнай і безумоўнай падтрымцы кандыдатуры Мядзьведзева заявіў і лідэр ЛДПР Уладзімір Жырыноўскі.

А як прагаласуюць іншыя фракцыі? Пра гэта чытайце на сайце Расейскай службы нашага радыё.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG