Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сяргей Каваленка этапаваны ў віцебскі сьледчы ізалятар № 2


Пра гэта паведаміла яго жонка Алена Каваленка. Дагэтуль актывіст КХП БНФ знаходзіўся ў сьледчым ізалятары на вул. Валадарскага ў Менску.

«Толькі 7 траўня стала вядома, што ён можа быць адпраўлены ў СІЗА № 2 Віцебску, а сёньня ён ужо там. Сёньня зь ім паспрабуе сустрэцца адвакат. Мяне турбуе, што яго этапавалі ў тое месца, дзе ён трымаў галадоўку першыя два месяцы зьняволеньня», — сказала Алена Каваленка.

У віцебскім СІЗА, як раней заяўляла жонка Каваленкі, на яго аказваўся ціск, які можна лічыць катаваньнямі.

10 красавіка судовая калегія Віцебскага абласнога суду прыняла рашэньне аб накіраваньні Каваленкі на комплексную псыхіятрычную экспэртызу ва умовах стацыянара. У выніку апазыцыянэр быў накіраваны ў Рэспубліканскі навукова-практычны цэнтар псыхічнага здароўя (Навінкі), дзе амаль на працягу месяца праводзілі экспэртызу яго псыхічнага здароўя. Да атрыманьня вынікаў экспэртызы абласны суд прыпыніў разгляд касацыйнай скаргі Каваленкі на прысуд. Аднак 4 траўня ва ўправе дэпартамэнту выкананьня пакараньняў МУС маці Каваленкі паведамілі, што адмыслоўцы прызналі яе сына псыхічна здаровым.

Актывіст Кансэрватыўна-хрысьціянскай партыі БНФ Сяргей Каваленка знаходзіцца ў зьняволеньні з 19 сьнежня 2011 году. 24 лютага 2012 г. суд Першамайскага раёну Віцебску прызнаў яго вінаватым ва ўхіленьні ад адбыцьця пакараньня ў выглядзе абмежаваньня волі (арт. 415 КК). Гаворка ідзе аб пакараньні, вынесеным апазыцыянэру ў траўні 2010 году за вывешваньне бел-чырвона-белага сьцяга на галоўнай навагодняй ёлцы Віцебска, — тры гады пазбаўленьня волі ўмоўна.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG