Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Джэрэмі Ўорнэр, эканамічны камэнтатар брытанскага выданьня The Daily Telegraph, напісаў у сваім блогу, што перамога Франсуа Алянда на прэзыдэнцкіх выбарах у Францыі ды вынікі парлямэнцкіх выбараў у Грэцыі набліжаюць «развал эўра на кавалкі».

Паводле Ўорнэра, францускія і грэцкія выбаршчыкі насамрэч адкінулі ранейшы палітычны кансэнсус, які ўсталёўваў палітыку жорсткай бюджэтнай эканоміі і фінансавай дысцыпліны для краінаў эўразоны.

Уорнэр лічыць вельмі сумнеўным, каб Нямеччына, якая дагэтуль фінансавала стабільнасьць супольнай эўрапейскай валюты, плаціла за гэтую стабільнасьць і далей, калі людзі ў Францыі і Грэцыі падтрымалі палітычныя сілы, якія ня хочуць жорсткай фінансавай дысцыпліны і абмяжоўваньня бюджэтных выдаткаў.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG