Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня, 8 траўня


Насьценны каляндар да 130-годзьдзя Якуба Коласа

Насьценны каляндар да 130-годзьдзя Якуба Коласа

Бліц-агляд падзеяў і тэмаў у Беларусі, сьвеце, гісторыі.

УДЗЕНЬ...

...задажджыць. Тэмпэратура: плюс 8 – 12.

НЕ ПРАПУСЬЦІЦЕ:

У вечаровым эфіры Свабоды перадачы «Экспэртыза», «Вольная студыя», «Падарожжа» і «Гамбурскі рахунак Бахарэвіча».

У БЕЛАРУСІ І СЬВЕЦЕ

У Менску штогадовае пасланьне Аляксандра Лукашэнкі Нацыянальнаму сходу і беларускаму народу.

У Маскве Дума мае зацьвердзіць Дзьмітрыя Мядзьведзева прэм’ер-міністрам Расеі.

8 траўня – Дзень Перамогі ў Эўропе.

8 траўня – Міжнародны дзень Чырвонага Крыжа і Чырвонага Паўмесяца.

* * *

Паважаныя наведнікі сайту! Дапамажэце больш поўна прадставіць беларускі дзень – дашлеце інфармацыю пра плянаваныя падзеі, якія будуць цікавыя нашым чытачам, на адрас svaboda@rferl.org.

ТАКСАМА Ў ГЭТЫ ДЗЕНЬ

1674 – каралём Рэчы Паспалітай і вялікім князем ВКЛ абраны Ян Сабескі.

1945 – падпісаны Акт аб капітуляцыі Нямеччыны – скончылася Другая сусьветная вайна ў Эўропе.

1993 – утворана Таварыства Вольных Літаратараў.

У гэты дзень нарадзіліся:

1883 – Сцяпан Некрашэвіч, мовазнавец, грамадзкі дзяяч.

1896 – Антон Дамброўскі, грэка-каталіцкі дзяяч, філёзаф, тэоляг.

1937 – Лявон Шыманец, старшыня Згуртаваньня беларусаў у Францыі “Хаўрус”.

У гэты дзень памерлі:

1551 – Барбара Радзівіл, вялікая княгіня літоўская, каралева польская.

1999 – Сымон Шаўцоў, дзяяч беларускай эміграцыі ў Нямеччыне і Аўстраліі, пісьменьнік.

2005 – Пятро Драчоў, беларускі мастак-графік.

ЦЫТАТА НА ПАМЯЦЬ:

З майго сэрца вырасьце аер.
Ён ад ветру будзе ціха шамацець...
Сэрца – птах, што выбіўся ляцець,
Бо да неба страчаны давер.

Толькі птах ня стане на калені –
Крылы ператворацца ў карэньні.


Алесь Аркуш, каардынатар Таварыства Вольных Літаратараў
XS
SM
MD
LG