Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print
Паліцыя затрымала некалькі дзясяткаў апазыцыянэраў, якія прыйшлі шэсьцем на плошчу Ільлінскай брамы ў Маскве, паведамляе карэспандэнт Ленты.Ру.

Некалькі дзясяткаў апазыцыянэраў сабраліся 7 мая каля 18:00 на Чыстапрудным бульвары і рушылі ўніз па Пакроўцы, спадзеючыся прайсьці да будынка Адміністрацыі прэзыдэнта РФ. Аднак каля станцыі мэтро «Кітай-горад», каля помніка героям Плеўны, ім заступілі шлях паліцыянты, якія заявілі, што дэманстранты ўдзельнічаюць у несанкцыянаваным мітынгу.

Першапачаткова паліцыянты затрымлівалі выбарачных людзей з натоўпу, не тлумачачы прычын. Пасьля затрымліваць сталі ўсіх, у каго няма пасьведчаньня журналіста. Акрамя таго, у аўтазак адвялі і карэспандэнта канала «Дождж» Цімура Алеўскага, які папрасіў паліцэйскага прадставіцца, журналіста «Коммерсанта» Аляксандра Чарных, а таксама вядомага блогера Мікалая Данілава (Нарвэскага ляснога).

Раней 7 траўня, у дзень інаўгурацыі прэзыдэнта РФ Уладзіміра Пуціна, паліцыя разганяла натоўп апазыцыянэраў ў пачатку Цьвярской вуліцы, на Нікіцкім, Цьвярскім і Чыстапрудным бульварах. Многіх затрыманых неўзабаве адпускалі. Паводле зьвестак сайта ovdinfo.org, за дзень у аўтазаках пабывалі ня менш за 350 чалавек.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG