Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Берасьці зьбіралі сродкі на «пахаваньне эканомікі»


У Берасьці прайшла першая акцыя «Зьмены» — моладзевага аддзяленьня кампаніі «Гавары праўду».

Актывісты зьбіралі сродкі «на пахаваньне і ўваскрашэньне беларускай эканомікі».

Гумарыстычная акцыя «Эканамічны цуд» адбылася ў Берасьці на пешаходнай вуліцы Савецкай. Прадстаўнікі «Зьмены» паставілі дзьве скрыні для збору сродкаў — на «пахаваньне і ўваскарашэньне» нацыянальнай эканомікі.

Як распавялі прадстаўнікі «Зьмены», мэтай акцыі было прыцягнуць увагу да праблемаў беларускай эканомікі.

Гэтай акцыяй берасьцейскія актывісты «Гавары праўду» адзначылі ўтварэньне ў абласным цэнтры рэгіянальнага моладзевага крыла грамадзянскай кампаніі.
XS
SM
MD
LG