Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Магілёў: дзяржаўныя СМІ і прафсаюзы загаварылі пра санкцыі


7 траўня ў выпуску рэгіянальных навінаў прагучала папярэджаньне пра нэгатыўныя наступствы, зь якімі можа сутыкнуцца насельніцтва, калі будуць уведзеныя Эўразьвязам санкцыі.

Супраць каго канкрэтна яны будуць уведзеныя, у сюжэце не ўдакладнілі.

Санкцыі дзяржаўнымі тэлевізійшчыкамі названыя ціскам на краіны Адзінай эканамічнай прасторы, супраць якога «неаднаразова выступалі з сумеснымі заявамі Расея, Казахстан і Беларусь». Пра цяжкасьці ад санкцыяў гаварыла ў сюжэце функцыянэрка з прафсаюзу работнікаў хімічнай, горнай і нафтавых галін прамысловасьці Ала Даніліна:

«Калі ўвядуць санкцыі, то гэта прывядзе да спыненьня вытворчасьці й зьмяншэньня колькасьці працоўных на гэтых прадпрыемствах. Зразумела, што гэта закране дабрабыт нашых людзей. Калі ня будуць працаваць прадпрыемствы, то ня будуць паступаць і падаткі. А калі ў бюджэце ня будзе сродкаў, то будуць скарачацца сацыяльныя выплаты. Таму ўсе пагрозы будуць тычыцца не палітыкі дзяржавы, а будуць закранаць простага чалавека».
XS
SM
MD
LG