Лінкі ўнівэрсальнага доступу

МВФ не вядзе перамоваў зь Беларусьсю


«Ніякіх місіяў МВФ для перамоваў з уладамі Беларусі на дадзены момант не заплянавана — заявіў 7 траўня ў Менску старшы сталы прадстаўнік Міжнароднага валютнага фонду ў Цэнтральнай і Ўсходняй Эўропе Марк Ален. — Умовай для пачатку перамоваў з Беларусьсю пра новую праграму МВФ зьяўляецца гатоўнасьць краіны да глыбокіх структурных рэформаў». Пры гэтым ён асабліва падкрэсьліў неабходнасьць «шырокай падтрымкі структурных рэформаў на ўсіх роўнях дзяржаўнай улады».

Прадстаўнік МВФ паведаміў, што выканаўчы дырэктарат Фонду даў пазытыўную адзнаку захадам па стабілізацыі макраэканамічнай сытуацыі, якія цягам апошняга году правялі ўрад і Нацбанк. Аднак ён выказаў занепакоенасьць, каб такія захады не былі аслабленыя, а прагрэс страчаны, як гэта здаралася ў мінулым.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG