Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Зьміцер Дашкевіч уганараваны прэміяй Свабоды YEPP


Зьміцер Дашкевіч

Зьміцер Дашкевіч

Арганізацыя «Моладзь Эўрапейскай народнай партыі» (YEPP), якая аб’ядноўвае моладзевых актывістаў з 35 краін Эўропы, узнагародзіла старшыню «Маладога фронту» Зьмітра Дашкевіча прэміяй Свабоды.

«Мы з захапленьнем назіралі за Вашай барацьбой за свабоду ў вашай краіне, і нашы сэрцы з Вамі ў гэтыя цяжкія часы. YEPP актыўна займаецца пытаньнем свабоды ў Беларусі, мы ўдзельнічаем у кампаніях па рассылцы паштовак і міжнародных пратэстах. Мы спадзяемся, што, узнагародзіўшы Вас нашай першай прэміяй Свабоды, мы паглыбім наш удзел у Вашай справе», — сказана ў звароце на імя Зьмітра Дашкевіча, які атрымалі маладафронтаўцы.

Палітвязень Зьміцер Дашкевіч асуджаны на 2 гады зьняволеньня пасьля падзеяў 19 сьнежня. Адбывае пакараньне Дашкевіч у Глыбоцкай калёніі, дзе ўжо некалькі разоў яго каралі карцэрам.
XS
SM
MD
LG