Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Беларускія памежнікі адзначаюць павелічэньне нелегальных міграцыйных патокаў празь Беларусь у краіны Эўразьвязу.

З чым гэта зьвязана: толькі зь летнім сэзонам, ці да гэтага спрычыніліся заявы беларускага кіраўніцтва аб паслабленьні аховы беларускіх межаў для мігрантаў, якія імкнуцца на Захад?

Міліцыянты затрымалі ў Менску 5 грамадзян Эгіпту. Паводле афіцыйных зьвестак, раней тыя бралі ў Эгіпце ўдзел у ваенных дзеяньнях. Сайт сталічнай управы міліцыі guvd.gov.by паведамляе:

«Затрыманыя патлумачылі, што прыехалі ў нашу краіну нелегальна з мэтай далейшага выезду ў краіны Эўразьвязу. Пры гэтым зь іх тлумачэньняў атрымлівалася, што асноўная мэта іх міграцыі — удзел у падпольным руху супраціву, які скіраваны на супрацьдзеяньне грамадзка-палітычнаму ладу эўрапейскіх краін. Паводле інфармацыі, якой яны валодаюць, цяпер кантроль за рухам нелегальных мігрантаў аслаблены, і менавіта таму шлях сьледаваньня групы праходзіў праз тэрыторыю нашай краіны».

Ці сапраўды кантроль над нелегальнай міграцыяй празь Беларусь у Эўропу зьнізіўся? Прэсавы сакратар Дзяржаўнага памежнага камітэту Беларусі Аляксандар Цішчанка паведаміў «Свабодзе»:

«Проста мы пільней правяраем людзей на ўезьдзе, чым на выезьдзе. Гэтак
На ўезд больш шчыльны кантроль, чым на выезд ...

жа робяць памежнікі і краінаў вакол нас: усе ў асноўным працуюць на ўезд. На ўезд больш шчыльны кантроль, чым на выезд. Але гэта не азначае, што мы не правяраем пашпарты. Канечне, гэта ўсё захоўваецца. Мы ж ня можам выпусьціць грамадзянаў, не праверыўшы дакумэнтаў. А, прыкладам, днямі затрымалі групу нэпальцаў — іх жа паводле дакумэнтаў «вылічылі».

30 красавіка ў пункце пропуску «Дамачава» на беларуска-польскай мяжы пры выезьдзе зь Беларусі ў аўтамабілі, якім кіраваў грамадзянін Польшчы, нарад пагранічнага кантролю выявіў трох пасажыраў з часткова падробленымі пашпартамі грамадзян Нэпала. Падчас дагляду ў іх знайшлі яшчэ і падробленыя пашпарты грамадзян Іспаніі. Незаконных мігрантаў затрымалі і аформілі як парушальнікаў дзяржаўнай мяжы, паведамілі ў Дзяржаўным памежным камітэце.

Ці паболела тых, хто нелегальна імкнецца празь Беларусь у Эўропу? Памежнік Аляксандар Цішчанка гэта прызнае. «Павелічэньне зьвязана з сэзонам і з агульнай абстаноўкай», — кажа спадар Цішчанка, але абазначыць рост міграцыі пэўна не бярэцца:

«Сэзон толькі пачаўся. Пра нейкія працэнты павелічэньня казаць цяжка, у мяне такіх дадзеных няма. Але паводле зводак бачна, што ўсплёск пэўны ёсьць».

Раман Якаўлеўскі

Раман Якаўлеўскі

Аглядальнік Раман Якаўлеўскі мае шэраг пытаньняў да паведамленьня менскай гарадзкой міліцыі пра тое, што затрыманыя грамадзяне Эгіпту нібыта ставілі за мэту наладзіць у краінах Эўразьвязу «рух супраціву».

Па-першае, Раман Якаўлеўскі заўважае, што звычайна падазронымі ў экстрэмізьме займаецца КДБ. «А менская гарадзкая міліцыя — ня той узровень для такой гучнай справы», — кажа аглядальнік.

Таксама Раман Якаўлеўскі зьдзіўлены пазыцыяй беларускіх уладаў, якія публічна кажуць пра аслабленьне аховы мяжы на выезд, што падобна да шантажаваньня Эўразьвязу:

«Мяжу трэба ахоўваць двухбакова: ня толькі ўезд ці выезд, а і ўезд, і выезд. Інакш няма сэнсу яе ахоўваць увогуле».
XS
SM
MD
LG