Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сімбірова судзяць, нібыта, за мацюкі. Яго пасадзілі ў клетку


Ігар Сімбіроў

Ігар Сімбіроў

Актывіста кампаніі «Гавары праўду», барда Ігара Сімбірова ўтрымліваюць у пастарунку міліцыі Менскага раёну. Сімбірова будуць судзіуць 7 траўня.

14.55 У судзе перапынак. Судзьдзя загадаў выклікаць міліцыянтаў, якія затрымлівалі Сімбірова.

Да перапынку, адказваючы на пытаньні судзьдзі, Бартосік пацьвердзіў, што 6-га Сімбіроў быў цьвярозы.

Сам Сімбіроў кажа, што ўжо болей за 3 месяца не ўжывае сьпіртнога.

У пратаколе затрыманьня напісана, што Сімбіроў быў нападпітку.

14.47 На судзе Сімбіроў заявіў, што на яго ўзьведзены паклёп. Ён патрабуе дапытаць міліцыянтаў, якія затрымлівалі яго ў лесе. «Супраць мяне адбываецца правакацыя», — кажа Сімбіроў. Судзьдзя апытвае барда Зьмітра Бартосіка, якога міліцыя таксама затрымала 6 траўня.

14.22 Жадаючых прысутнічаць на працэсе запусьцілі ў залю. Сімбіроў сядзіць у клетцы.

14.00 Сімбірова прывезьлі ў суд. Справу будзе разгялядаць судзьдзя Аляксей Мініч.

13.15
Сімбіроў паведаміў карэспандэнту «Свабоды», што яго вязуць у суд.


12.00 Ігара Сімбірова будуць судзіць нібыта за дробнае хуліганства. Справу разгледзіць суд Менскага раёну і гораду Заслаўя, (вул. Маякаўскага, 119), паведамляе праваабарончы цэнтар «Вясна».

Бардаў Зьмітра Бартосіка, Ігара Сімбірова і яшчэ 15 чалавек затрымалі вечарам 6 траўня пад Менскам.

Пазьней усіх, акрамя Сімбірова, адпусьцілі.

6-га таўня ён выйшаў на волю пасьля дзесяці сутак адміністрацыйнага арышту.

Ігара Сімбірова затрымалі на Менскім чыгуначным вакзале 26 красавіка, калі ён прыехаў з Асіповічаў на «Чарнобыльскі шлях». Праз тэлефон з пастарунку ён паведаміў, што пры затрыманьні яго зьбілі. Сімбірова зьвінавацілі ў дробным хуліганстве й непадпарадкаваньні міліцыі. За гэта і асудзілі.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG