Лінкі ўнівэрсальнага доступу

МУС: У Менску затрыманыя эгіпэцкія экстрэмісты


Міліцыя затрымала групу эгіпцянаў, якія накіроўваліся ў Эўропу з «экстрэмісцкімі намерамі», кажуць у ГУУС Менску.

«Затрыманыя пяцёра грамадзянаў Эгіпту, якія незаконна прыбылі на тэрыторыю нашай краіны з мэтай далейшага выезду ў краіны Эўразьвязу (...) Затрыманыя раней ўдзельнічалі ў баявых дзеяньнях на тэрыторыі Эгіпту і накіроўваюцца ў краіны Эўразьвязу з экстрэмісцкімі мэтамі», — цытуе Інтэрфакс паведамленьне міліцыі.

З тлумачэньня затрыманых вынікае, што асноўнай мэтай іх міграцыі зьяўляецца ўдзел у падпольным руху супраціву, які накіраваны супраць грамадзка-палітычнага ладу эўрапейскіх краінаў.

Затрыманыя кажуць, што ведалі, што Беларусь аслабіла кантроль за перасоўваньнем нелегальных мігрантаў. Менавіта таму група прабіралася ў ЭЗ праз Беларусь, дадае БелаПАН.

У красавіку Беларусь пераглядае свае падыходы да арганізацыі аховы мяжы з Эўразьвязам. Прадстаўнікі Дзяржаўнага памежнага камітэту паведамілі, што беларускія памежнікі цяпер будуць менш увагі зьвяртаць на тых, хто выяжджае з краіны.
XS
SM
MD
LG