Лінкі ўнівэрсальнага доступу

На выбарах у Грэцыі прайгралі абодва лідэры


Паліцэйскі з сабакам інспэктуе выбарчы ўчастак у горадзе Салёнікі

Паліцэйскі з сабакам інспэктуе выбарчы ўчастак у горадзе Салёнікі

У Грэцыі завяршылася галасаваньне на парлямэнцкіх выбарах, якія называюць найважнейшымі за апошнія дзесяцігоддзі.

На гэтых выбарах абедзьве партыі, дамінуючыя ў палітычным жыцьці краіны апошнія 40 гадоў – сацыялістычная ПАСОК і кансэрватыўная «Новая дэмакратыя», пацярпелі моцную паразу. Палітычныя праграмы абедзьвюх партый прадугледжвалі захады жорсткай эканоміі.

Паводле вынікаў экзыт-полаў, хоць на першым месцы – партыя «Новая дэмакратыя», ёй не ўдасца сфармаваць урад. Яна атрымала 17-20% галасоў выбарцаў.

На другое месца выйшла кааліцыя радыкальных левых, якая выступае супраць фінансавай палітыкі, узгодненай з ЭЗ і Міжнародным валютным фондам. За яе прагаласавалі 15,5 – 18,5%.

Партыя ПАСОК заняла трэцяе месца. Ёй удалося сабраць 14-17%.

Афіцыйныя вынікі галасаваньня, як чакаецца, будуць абвешчаныя ў нядзелю позна ўвечары.
XS
SM
MD
LG