Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Бартосік, Сімбіроў і яшчэ 15 чалавек затрыманыя

абноўлена

Ігар Сімбіроў
Ігар Сімбіроў

Барды Зьміцер Бартоскі і Ігар Сімбіроў затрыманыя пад Менскам. Яны давалі прыватны канцэрт.

23.15 Тэлефон Сімбірова больш не адказвае. Зьміцер Бартосік паведаміў, што Сімбірова вывезьлі з пастарунку ў Ждановічах у напрамку Менску. Куды канкрэтна невядома.


22.55 Сімбірова зьбіраюцца перавезьці з пастарунку ў Ждановічах у Менск. У які канкрэтна пастарунак, яму ня кажуць. Міліцыянты выклікалі службовую машыну. Яны сказалі Сімбірову, што ад іх нічога не залежыць. У пратаколе, негледзячы на пратэст музыкі, міліцыянты пазначылі, што ён быў нападпітку — хаця экспэртыза, заяўляе Сімбіроў, паказала адваротнае.


22.30 У Сімбірова ўзялі тлумачэньне. Ён аспрэчыў абвінавачваньне міліцыянтаў, што пры затрыманьні супраціўляўся. Правялі экспэртызу на алькаголь. Яна паказала, што Сімбіроў цьвярозы. Што з ім будзе далей міліцыянты ня кажуць.


22.00 На Сімбірова складаюць адміністратыўны пратакол. Як паведаміў музыка праз тэлефон, яго вінавацяць у непадпарадкаваньні міліцыі пры затрыманьне, у тым, што ён лаяўся і размахваў рукамі.


21.40 11 затрыманых удзельнікаў сустрэчы з бардамі Зьмітром Бартосікам і Ігарам Сімбіровым на волі. Бальшая частка застаецца чакаць ля пастарунку Сімбірова, які працягваецца няволіцца ў міліцыі.

Ва ўсіх, хто быў у пастарунку, ўзялі адбіткі пальцаў.


21.30 Зьміцер Бартосік на волі. Ён паведаміў, што щ яго ўзялі адбіткі пальца ў адпусьцілі.

Бартосік застаецца ля пастарунка, каб дачакацца Ігара Сімбірова.


21.00 Адна з удзельніцаў сустрэчы паведаміла, што міліцыянты ніяк не аргумэнтуюць затрыманьне. Ва ўсіх бяруць адбіткі пальцаў і адпускаюць, сказала яна.

Пад Менскам ля станцыі «Зялёная» затрыманыя ўдзельнікі сустрэчы зь беларускімі бардамі Зьмітром Бартосікам і Ігарам Сімбіровым.

Самі музыкі і яшчэ прынамсі 15 чалавек цяпер знаходзяцца ў міліцыі Ждановічаў.

Ігар Сімбіроў паведаміў праз тэлефон, што яго завялі ў асобны кабінэт.


Сімбіроў выйшаў на волю пасьля дзесяці сутак адміністрацыйнага арышту 6 траўня.

Вырак судзьдзі Кастрычніцкага суду Менску Натальлі Пратасавіцкай актывіст адбываў у Цэнтры ізаляцыі правапарушальнікаў на вуліцы Акрэсьціна.

Як паведаміў па вызваленьні Ігар Сімбіроў, першыя тры дні няволі ён трымаў галадоўку супраць незаконнага, як ён заяўляе, зьняволеньня. Пасьля пагаршэньня стану здароўя спыніў яе. За ўвесь час арышту, цьвердзіць Сімбіроў, з волі ён атрымліваў перадачы толькі ад свайго калегі музыкі Зьмітра Бартосіка, які яго адзін і сустрэў ля ізалятара.

Ігара Сімбірова затрымалі на Менскім чыгуначным вакзале 26 красавіка, калі ён прыехаў з Асіповічаў на «Чарнобыльскі шлях». Праз тэлефон з пастарунку ён паведаміў, што пры затрыманьні яго зьбілі. Міліцыянты склалі пратакол аб адміністрацыйным правапарушэньні. Сімбірова зьвінавацілі ў дробным хуліганстве й непадпарадкаваньні міліцыі. За гэта і асудзілі. Вестку пра галадоўку Сімбірова ў няволі паведаў вызвалены з ізалятару мужчына 29 красавіка.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG