Лінкі ўнівэрсальнага доступу

На «Маршы мільёнаў» у Маскве затрыманыя дзясяткі апазыцыянэраў


Каля Балотнай плошчы ў Маскве, дзе сёньня адбыліся сутыкненьні ўдзельнікаў акцыі апазіцыі «Марш мільёнаў» з паліцэйскімі, затрыманыя дзясяткі людзей.

ЖЫВАЯ ТРАНСЬЛЯЦЫЯ:

Минаев-LIVE
ТВ Дождь


У цэнтры Масквы паліцыянты затрымалі 250 чалавек, паведамляюць у маскоўскай управе МУС. Гэта ўдзельнікі акцыі «Марш мільёнаў», а таксама група нацыяналістаў, якая спрабавала наладзіць бойку ў мэтрапалітэне на станцыі «Тэатральная».

Каля Балотнай плошчы, дзе сёньня меўся прайсьці мітынг апазыцыі, адбыліся сутыкненьні пратэстоўцаў з супрацоўнікамі праваахоўных органаў. Яны пачаліся пасьля таго, як паліцэйскія паспрабавалі адціснуць удзельнікаў «Маршу мільёнаў» ад Вялікага Каменнага моста, дзе яны наладзілі сядзячую забастоўку. Незадаволенасьць людзей выклікала рашэньне ўладаў зачыніць мост і не пускаць туды актывістаў.



Сярод затрыманых апазыцыянэраў - сам Удальцоў, Аляксей Навальны і Барыс Нямцоў. Ім пагражае адміністрацыйны арышт за непадпарадкаваньне паліцыі. У маскоўскім кіраўніцтве МУС тое, што адбылося назвалі сплянаванай правакацыяй і паведамілі пра тое, што ў сутыкненьнях пацярпелі некалькі супрацоўнікаў ведамства і журналісты.

МУС паведамляе пра 250 затрыманых.

Дзясяткі тысяч апазыцыйных і грамадзянскіх актывістаў сёньня выйшлі на акцыю «Марш мільёнаў» - напярэдадні інаўгурацыі абранага прэзыдэнта Ўладзіміра Пуціна. Яны прайшлі па вуліцы Вялікая Якіманка да Балотнай плошчы.

***
ТВИТТЕР-РЕПОРТАЖ


***

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG