Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У дзень народзінаў Францкевіча пазбавілі доўгатэрміновага спатканьня


Аляксандар Францкевіч

Аляксандар Францкевіч

6 траўня палітвязьню Аляксандру Францкевічу споўнілася 22 гады. Менавіта да дня народзінаў было прымеркаванае доўгатэрміновае трохдзённае спатканьне Аляксандра з маці.

Як распавяла Тацяна Францкевіч, яна сабрала вялікую 30-кіляграмовую перадачу і зьбіралася ехаць з Наваполацку ў Івацэвіцкую калёнію № 22 «Ваўчыныя норы», дзе адбывае пакараньне яе сын. Літаральна напярэдадні ад’езду спадарыня Тацяна даведалася ад кіраўніцтва калёніі, што яе сына пазбавілі спатканьня з-за парушэньня дысцыпліны. Да таго ж, Францкевіча пазбавілі і значнай часткі грашовай дамапогі — замест 500 тысяч за месяц (5 базавых велічыняў) дазволілі даслаць толькі 100 тысяч.

Аляксандар Францкевіч узяты пад варту з 3 верасьня 2010 году. Праходзіў па «справе анархістаў». 27 траўня 2011 году судом Заводскага раёну асуджаны разам зь Ігарам Аліневічам і Мікалаем Дзядком. Францкевіча судзілі па ч.2 арт. 351 КК (наўмыснае зьнішчэньне кампутарнай інфармацыі) і ч.2 арт.339 Крымінальнага кодэксу (злоснае хуліганства) і прызначылі пакараньне — 3 гады пазбаўленьня волі ва ўмовах узмоцненага рэжыму. У верасьні 2011 году беларускія праваабаронцы прызналі Аляксандра Францкевіча палітычным зьняволеным. Адбывае пакараньне ў калоніі № 22 у Івацэвічах.
XS
SM
MD
LG