Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Гаварыпраўдавец Ігар Сімбіроў на волі


Ігар Сімбіроў
Ігар Сімбіроў

6 траўня пасьля дзесяці сутак адміністрацыйнага арышту выйшаў на волю актывіст грамадзянскай кампаніі “Гавары праўду” і музыка з Асіповічаў Ігар Сімбіроў. Вырак судзьдзі Кастрычніцкага суду Менску Натальлі Пратасавіцкай актывіст адбываў у Цэнтры ізаляцыі правапарушальнікаў на вуліцы Акрэсьціна.

Як паведаміў па вызваленьні Ігар Сімбіроў, першыя тры дні няволі ён трымаў галадоўку супраць незаконнага, як ён заяўляе, зьняволеньня. Пасьля пагаршэньня стану здароўя спыніў яе. За ўвесь час арышту, цьвердзіць Сімбіроў, з волі ён атрымліваў перадачы толькі ад свайго калегі музыкі Зьмітра Бартосіка, які яго адзін і сустрэў ля ізалятара.

Ігара Сімбірова затрымалі на Менскім чыгуначным вакзале 26 красавіка, калі ён прыехаў з Асіповічаў на «Чарнобыльскі шлях». Праз тэлефон з пастарунку ён паведаміў, што пры затрыманьні яго зьбілі. Міліцыянты склалі пратакол аб адміністрацыйным правапарушэньні. Сімбірова зьвінавацілі ў дробным хуліганстве й непадпарадкаваньні міліцыі. За гэта і асудзілі. Вестку пра галадоўку Сімбірова ў няволі паведаў вызвалены з ізалятару мужчына 29 красавіка.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG