Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ЗША: Абама распачаў перадвыбарчую кампанію


Прэзыдэнт ЗША Барак Абама

Прэзыдэнт ЗША Барак Абама

Выступаючы з прамовай на мітынгу прыхільнікаў у Калюмбійскім унівэрсытэце штату Агаё, Абама скрытыкаваў свайго верагоднага апанэнта ад партыі рэспубліканцаў Міта Ромні

Прэзыдэнт ЗША Барак Абама даў сёньня афіцыйны старт сваёй перадвыбарчай кампаніі. Выступаючы з прамовай на мітынгу прыхільнікаў у Калюмбійскім унівэрсытэце штату Агаё, Абама скрытыкаваў свайго верагоднага апанэнта ад партыі рэспубліканцаў Міта Ромні за прыхільнасьць кансэрватыўным эканамічным праграмам, у прыватнасьці – палягчэньню падатковай нагрузкі для багатых і ўразаньню сацыяльных праграм.

Абама заявіў, што імкнецца да пераабраньня для таго, каб не дапусьціць такой палітыкі.

Пазьней сёньня дзейны прэзыдэнт выступіць на мітынгу штаце Вірджынія. Абодва гэтыя штаты лічацца ключавымі ў барацьбе за намінацыю на кандыдата на прэзыдэнта ад дэмакратычнай партыі.
XS
SM
MD
LG