Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларусь — лідэр у СНД па інвэстыцыйнай непрывабнасьці


Беларусь уваходзіць у лік аўтсайдэраў сярод краін СНД паводле ўзроўню інэстыцый у асноўны капітал.

Гэта канстатаваў Міждзяржаўны статыстычны камітэт СНД. За студзень-сакавік гэты паказьнік скараціўся на 15% у параўнаньні з такім жа пэрыядам 2011 году. Горшая сытуацыя з прыцягненьнем інвэстыцый толькі ў Таджыкістане.

У той жа час у бальшыні краін СНД назіраецца адваротны працэс. Так, ў Азэрбайджане прырост інвэстыцый склаў 16,5%, у Расеі — 11,2%, у Кіргізстане — 8,7%, ва Ўзбекістане — 4,4%, у Казахстане — 3,1%.

Гэтаксама Беларусь уваходзіць у лік аўтсайдэраў паводле тэмпаў росту валавога ўнутранага прадукту ў параўнаньні са студзенем-сакавіком 2011 году. Як адзначае Міждзяржаўны статыстычны камітэт СНД, гэты паказьнік у Беларусі склаў 3%. Тады як у Туркмэністане ВУП вырас на 10,5%, ва Ўзбекістане і Казахстане — на 7,5%, у Таджыкістане — на 7,2%, у Малдове — на 6,4%, у Армэніі — на 4,7%, у Расеі — на 4,3%.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG