Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Спэцслужбы абвясьцілі віртуальнае паляваньне на «рэвалюцыянэраў»


Як паведамляе прэсавая служба групы «Рэвалюцыя праз сацыяльную сетку», невядомыя ўзламалі электронную пошту і skype адміністратара групы Антона Скарыны.

Гэтаксама была спроба ўзяць пад свой кантроль саму групу «Вконтакте», аднак дзякуючы таму, што для доступу да акаўнту неабходнае смс-пацьверджаньне, замаху ўдалося пазьбегнуць. Тым ня меней, у скайпе Антона Скрыны зараз знаходяцца невядомыя карыстальнікі.

Як папярэджвае прэсавая служба, у сьпісе кантактаў актывіста ў скайпе шмат апазыцыйных палітыкаў і грамадзкіх дзеячаў, таму нельга выключаць магчымых правакацый з боку спэцслужбаў.

Актывісты «Рэвалюцыі праз сацыяльную сетку» зьвязваюць інцыдэнт з апасеньнем уладаў Беларусі адносна магчымасьці правядзеньня новых акцый кампані летам гэтага году. З улікам апошніх падзеяў вакол актывістаў групы, ня выключана, што спэцслужбам даведзеная канкрэтная задача любым спосабам здабыць інфармацыю пра пляны «рэвалюцыянэраў» і паспрабаваць зьнішчыць групу ў сеціве.
XS
SM
MD
LG