Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Выбух балёнікаў падчас мітынгу кіроўнай партыі ў Армэніі


На плошчы Рэспублікі ў Ерэване, дзе быў заплянаваны перадвыбарны мітынг кіроўнай Рэспубліканскай партыі Армэніі, адбылося надзвычайнае здарэньне, у выніку якога пацярпела вялікая колькасьць людзей.

Падчас канцэрту ў руках у падлеткаў, якія бралі ўдзел у мерапрыемстве, выбухнулі некалькі соцень напоўненых газам паветраных балёнікаў. У выніку некалькі дзясяткаў чалавек атрымалі апёкі. Усе яны былі шпіталізаваныя.

Як паведаміў адзін з лекараў «хуткай дапамогі», прыкладна 50 падлеткаў пераважна студэнты, з апёкамі рознай ступені дастаўленыя ў сталічныя шпіталі.

Не гледзячы на інцыдэнт, праз некалькі хвілінаў канцэрт і мітынг былі працягнутыя. З прамовай выступіў прэзыдэнт Армэніі, лідэр Рэспубліканскай партыі Серж Саргсян.

Пасьля імпрэзы апёкавы цэнтар з пацярпелымі наведалі прэм’ер-міністар Цігран Саргсян і мэр Ерэвану Тарон Маркаран.


Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG