Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

У Менску праходзіць акцыя інвалідаў-вазочнікаў


Мітынг дазволены Менгарвыканкамам і адбываецца на сцэнічнай пляцоўцы парку Дружбы народаў.

13.20 У акцыі бяруць удзел блізу паўсотні чалавек. Праз гадзіну пасьля пачатку мітынгу быў распачаты збор подпісаў пад зваротам да Аляксандра Лукашэнкі з просьбай апэратыўнага вырашэньня праблемаў, найбольш набалелых для інвалідаў. Самая галоўная зь іх — даступнасьць асяродзьдя, яго безбар’ернасьць.

Многія выступоўцы згадваюць, што пяць гадоў таму яны ўжо праводзілі аналягічны мітынг, але, на жаль, і сёньня лёзунгі засталіся тыя самыя, бо ў лепшы бок практычна нічога не зьмянілася. Расказваюць пра свае рэальныя прыклады бясплённага супрацьстаяньня сыстэме, абыякавай да праблемаў інвалідаў.



Найбольш распаўсюджаныя плякаты ў шэрагах мітынгоўцаў — «Хопіць нас ігнараваць», «Мы такія ж жыхары нашай краіны, як і ўсе» і г.д.

Гэтаксама адно з патрабаваньняў да ўладаў — каб Беларусь падпісала Канвэнцыю ААН па абароне правоў інвалідаў.

Адзін з арганізатараў акцыі — Сяргей Драздоўскі, прадстаўнік грамадзкага аб’яднаньня «Рэспубліканская асацыяцыя інвалідаў-вазочнікаў» адным зь першых ўзяў слова.

Спадар Драздоўскі ўдакладніў, што 5 траўня лічыцца традыцыйным міжнародным днём салідарнасьці інвалідаў у барацьбе за свае правы і супраць дыскрымінацыі. Кожны год людзі з абмежаванымі магчымасьцямі акцэнтуюць увагу на нейкай адной праблеме. Сёлета беларускія інваліды гавораць пра безбар’ернае асяродзьдзе, паколькі людзей у вазках на вуліцах як не было, так няма і цяпер. Больш вузкі акцэнт — даступнасьці жытла.
XS
SM
MD
LG