Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У найбуйнейшых эгіпэцкіх гарадах, Каіры і Александрыі, сёньня прайшлі масавыя дэманстрацыі з патрабаваньнем перадачы ўлады грамадзянскаму ўраду.

Ля будынку міністэрства абароны ў Каіры адбыліся сутычкі паміж паліцыяй і пратэстоўцамі. Бакі закідвалі адзін аднаго камянямі, паліцыя выкарыстала вадамёты.

Сёньня ж стала вядома, што кароль Саудаўскай Арабіі Абдула зноў адкрыў сваім указам дыпляматычныя прадстаўніцтвы ў Эгіпце — пасьля сустрэчы з дэлегацыяй высокапастаўленых эгіпэцкіх палітыкаў.

Пасольства ў Каіры і консульства ў Александрыі і Суэцы былі закрытыя на мінулым тыдні — пасьля масавых дэманстрацый з патрабаваньнем вызваліць затрыманага ў Саудаўскай Аравіі эгіпэцкага праваабаронцу Ахмэда аль-Гізаўі. Паводле афіцыйнай вэрсіі, Гізаўі быў арыштаваны за захоўваньне наркотыкаў, аднак ўдзельнікі акцый пратэсту лічаць, што сапраўднай прычынай затрыманьня паслужыў пазоў Гізаўі да караля Абдулы адносна незаконных арыштаў сотняў эгіпцян, якія пражываюць у Саудаўскай Арабіі.
XS
SM
MD
LG