НАДВОР’Е
У Беларусі — пахмурнае надвор’е, тэмпэратура да 18 градусаў.
У ГЭТЫ ДЗЕНЬ
У Менску, у Палацы дзяцей і моладзі моладзі (Старавіленскі тр, 41)— фэстываль франкафонных аматарскіх драматычных тэатраў. Пачатак а 12.30
У Осла — распачынаецца Форум Свабоды
У Маскве — інаўгурацыя прэзыдэнта Расеі Ўладзімера Пуціна
У вечаровым эфіры — «Праскі акцэнт». Тэма выпуску — беларуска-расейскія адносіны напярэдадні інаўгурацыі Пуціна У чым прычына цыкляў канфліктаў і прымірэньняў у гэтых стасунках? Ці скупяць расейцы беларускую прамысловасьць? Ці зьяўляецца неабарачальным цяперашняе збліжэньне Беларусі і Расеі? Якімі будуць двухбаковыя стасункі пра прэзыдэнце Расеі Пуціне?
А таксама — «Зона Свабоды» — запіс штотыднёвай аналітычнай перадача на тэлеканале Белсат. Сярод тэмаў: Справа Цімашэнкі і ізаляцыя Ўкраіны — эстафэта ад Беларусі; «Чатырохгодка» Мядзьведзева і новае ўвацарэньне Пуціна: вынікі і пэрспэктывы
ГЭТЫ ДЗЕНЬ У ГІСТОРЫІ
1583: Завершана перабудова Нясьвіскага замка.
1794: Тадэвуш Касьцюшка выдаў Паланецкі унівэрсал.
1920: Войска польскае захапіла Кіеў
1942 У Аляксандраўскім сквэры ў Менску былі павешаныя 28 чалавек — удзельнікаў менскага падпольля. Сярод іх — Ісая Казінец
2009: У Празе адбыўся саміт краін-удзельніц праграмы ЭЗ «Усходняе партнэрства», з удзелам Азэрбайджану, Армэніі, Беларусі, Грузіі, Малдовы і Ўкраіны.
У гэты дзень нарадзіліся:
1833: Яганэс Брамс, нямецкі кампазытар і піяніст
1840: Пётар Чайкоўскі, рускі кампазытар
1861: Рабіндранат Тагор, індыйскі пісьменьнік, ляўрэат Нобэлеўскай прэміі па літаратуры 1913 году
1868: Раман Скірмунт, старшыня ўраду Беларускай Народнай Рэспублікі
У гэты дзень памерлі:
1966: Станіслаў Ежы Лец, польскі пісьменьнік
2009 — Алесь Пікула, беларускі грамадзка-палітычны дзеяч з Баранавічаў
ЦЫТАТА НА ПАМЯЦЬ:
Мы павінны быць рабамі законаў для таго, каб мець магчымасьць карыстацца свабодай.
Леў Сапега
ГОД ТАМУ НА САЙЦЕ СВАБОДЫ
Расейскія праваабаронцы ў сьпісе неўязных у Беларусь
Ці перавысіць афіцыйны курс даляра адзнаку ў 4000 рублеў на працягу месяца?
«Тут усе сядзяць за сябе, а мы за Беларусь»