Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо выходныя, 5-6 траўня


Бліц-агляд падзеяў і тэмаў у Беларусі, сьвеце, гісторыі.


У СУБОТУ...

...і нядзелю задажджыць, магчымыя веснавыя навальніцы. Тэмпэратура ўдзень да 22 градусаў цяпла.

НЕ ПРАПУСЬЦІЦЕ:

У суботу ў эфіры Свабоды «Гамбурскі рахунак Бахарэвіча» — эсэ пра Аркадзя Куляшова. А ў нядзелю ў перадачы «Праскі акцэнт» Юры Дракахруст, рэдактар часопісу ARCHE Валер Булгакаў, экспэрт Цэнтру эўрапейскай трансфармацыі Георгі Плашчынскі і дацэнт маскоўскай Вышэйшай школы эканомікі Андрэй Суздальцаў абмяркоўваюць магчымыя расейска-беларускія дачыненьні пасьля інаўгурацыі Ўладзіміра Пуціна.

У ГЭТЫЯ ДНІ Ў БЕЛАРУСІ І Ў СЬВЕЦЕ:

5 траўня

Сакратар Дзярждэпартамэнту ЗША Гілары Клінтан наведвае Банглядэш і Індыю.

6 траўня

У Маскве апазыцыя плянуе антыпуцінскія пратэсты.

Прэзыдэнцкія выбары ў Францыі (другі тур).

Парлямэнцкія выбары ў Армэніі і Грэцыі.

Парлямэнцкія і прэзыдэнцкія выбары ў Сэрбіі.

***

Паважаныя наведнікі сайту! Дапамажыце больш поўна прадставіць беларускі дзень — дашліце інфармацыю пра плянаваныя падзеі, якія будуць цікавыя нашым чытачам, на адрас svaboda@rferl.org.

ТАКСАМА Ў ГЭТЫЯ ДНІ:

5 траўня

1978 — адкрыўся Гарадзенскі дзяржаўны унівэрсытэт імя Янкі Купалы.

6 траўня

1434 — вялікі князь літоўскі Жыгімонт Кейстутавіч у Троках выдаў прывілей, які быў скіраваны на зьяднаньне вакол яго фэадалаў.

Нарадзіліся:

5 траўня

1819 — Станіслаў Манюшка, беларускі і польскі кампазытар.

1846 — Генрык Сянкевіч, польскі пісьменьнік.

1934 — Аляксей Гардзіцкі, беларускі літаратуразнаўца.

1936 — Васіль Якавенка, беларускі пісьменьнік.

1960 — Юрась Беленькі, беларускі палітык.

6 траўня

1905 — Юрка Гаўрук, беларускі перакладчык, крытык, паэт і рэжысэр.

Памерлі:

6 траўня

1903 ― Аляксандар Станкевіч, беларускі праваслаўны царкоўны дзяяч, гісторык, публіцыст.

1926 ― Казімір Сваяк, каталіцкі сьвятар, паэт.

1934 ― Мікола Вяршынін, беларускі грамадзкі й палітычны дзяяч.

ЦЫТАТА НА ПАМЯЦЬ:

Не чаруй мяне ты зорам,
Не чаруй красой;
Не чаруй сваiм ты горам,
Не чаруй сьлязой.
Не чаруй ядвабнай коскай,
Ні вусноў агнём...
Не чаруй усьмешкай боскай,
Ні сьвятым жыцьцём.
Не чаруй дзявочым станам,
Не чаруй грудзьмi...
Каб не быў я пакараны
Богам i людзьмi.


Казімір Сваяк

ГОД ТАМУ Ў ЗАГАЛОЎКАХ НА САЙЦЕ «СВАБОДЫ»:

Жорсткія прысуды за Плошчу: ад 3 да 4 гадоў

В. Класкоўская: «Мяне цягалі за валасы, білі, а пасьля пасадзілі ў клетку»

Лукашэнка: Супраць тэрактаў трэба скарыстаць вопыт Андропава
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG