Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Кітайскага праваабаронцу могуць выпусьціць за мяжу


У справе сьляпога кітайскага праваабаронцы Чэня Гуанчэна намеціўся прагрэс, заявіла сёньня дзяржсакратар ЗША Хілары Клінтан, якая знаходзіцца з візытам у Пекіне. Яна зазначыла, што сёньняшняя заява кітайскага МЗС аб тым, што Чэнь можа зьвярнуцца па дазвол на навучаньне за мяжой, «натхняе».

Сёньня амбасадар ЗША ў Кітаі Гэры Лок зноў размаўляў з Чэнем, і той пацьвердзіў сваё жаданьне выехаць у Злучаныя Штаты для навучаньня. Клінтан, тым ня менш, не ўказала, калі можа адбыцца пераезд кітайскага праваабаронцы.

Чэнь Гуанчэн, вядомы сваім выкрыцьцём фактаў гвалтоўных абортаў і стэрылізацыі жанчын у Кітаі, уцёк з-пад хатняга арышту 22 красавіка і 6 дзён хаваўся ў амэрыканскім пасольстве ў Пэкіне. Пасьля дасягненьня дамоўленасьці зь кітайскімі ўладамі ён пакінуў дыпмісію ЗША, аднак пазьней заявіў, што хацеў бы зьехаць з Кітаю ў сувязі з асьцярогамі адносна ўласнай бясьпекі і бясьпекі сваёй сям’і.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG