Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лукашэнкі будуць супрацоўнічаюць са спартыўным трацейскім судом


Падчас адкрыцьця VIII зьезду Беларускага саюзу юрыстаў старшыня Вышэйшага гаспадарчага суду Віктар Камянкоў расказаў, што ў Беларусі зьявіцца спартыўны трацейскі суд.

Паводле яго слоў, адпаведная праца ўжо праведзеная і засталося толькі падаць на рэгістрацыю дакумэнты.

Паводле Камянкова, ужо ня толькі складзены сьпіс трацейскіх судзьдзяў, але і зацьверджана палажэньне «Аб спартыўным трацейскім судзе пры Саюзе юрыстаў». Ён удакладніў, што менавіта Саюз юрыстаў быў адным з ініцыятараў вывучэньня прававых праблемаў і пэрспэктыў разьвіцьця спорту ў Беларусі.

Віктар Камянкоў заявіў, што падпісаныя пагадненьні аб прававым супрацоўніцтве паміж Саюзам юрыстаў і Нацыянальным алімпійскім камітэтам, які ўзначальвае Аляксандар Лукашэнка, а таксама Прэзыдэнцкім спартыўным клюбам на чале з Дзьмітрыем Лукашэнкам.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG