Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Фазэль: Ня варта казаць «не» хакею


Belarus -- Ice Hockey Championship 2014 in Minsk logo, undated
Belarus -- Ice Hockey Championship 2014 in Minsk logo, undated

Прэзыдэнт Міжнароднай фэдэрацыі хакею зноў выказаў спадзеў, што чэмпіянат 2014 году адбудзецца ў Менску.

У дзень адкрыцьця ўсясьветнага хакейнага чэмпіянату-2012 у Швэцыі ды Фінляндыі прэзыдэнт МФХ Рэнэ Фазэль адзначыў, што разьлічвае на правядзеньне гэтага прэстыжнага турніру праз два гады ў Менску, нягледзячы на шматлікія пратэсты з боку эўрапейскіх палітыкаў, а таксама прэзыдэнта ЗША Барака Абамы:

«Я перакананы, што чэмпіянат-2014 адбудзецца ў Беларусі. Я таксама лічу, што байкот ня мае аніякага сэнсу. Прыезд у краіну спартоўцаў і заўзятараў з розных краінаў сьвету, іх кантакты зь беларусамі дадуць краіне нашмат больш, чым тое, калі кажуць „не“», — цытуе Фазэля тэлеканал «Эўраспорт».
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG