Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Аўтара пляката «Мусарок» шукае міліцыя


Каля пад'езду аўтара плякату «Мусарок» ужо тыдзень дзяжурыць міліцыя

Як паведамляе сайт Праваабарончага цэнтру «Вясна», аўтара плякату «Мусарок» ужо тыдзень шукае міліцыя.

Іван Амельчанка падчас сёлетняга «Чарнобыльскага шляху» вырашыў пажартаваць зь відэаапэратара ў цывільным. Ён стаў побач, трымаючы плякат «Мусарок». Паводле «Вясны», яго ўжо тыдзень шукаюць праваахоўныя органы. Кожны дзень каля ягонай кватэры дзяжураць супрацоўнікі міліцыі.

Маці Івана Амельчанкі на гэтым тыдні патэлефанавалі з міліцыі і паведамілі, што жадаюць выклікаць маладзёна ў якасьці сьведкі па справе пра масавыя беспарадкаі 19 сьнежня 2010 года. Разам з тым, гэтая справа на дадзены момант ужо закрытая.

Відэа тэлеканалу «Белсат» з «Чарнобыльскага шляху»:
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG