Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Дзіянаў: яны ніколі не прызнаюцца ў сваіх злачынствах


Маргарыта Лавышык

Маргарыта Лавышык

Сяброўка Вячаслава Дзіянава Маргарыта Лавышык заявіла, што пад ціскам супрацоўнікаў КДБ узьвяла паклёп на сябе і на Дзіянава.

ёДзяўчына зьняпраўдзіла сваю вымушаную заяву ў адмысловым відэазвароце, які распаўсюдзіла кампанія «Рэвалюцыя праз сацыяльныя сеткі».

Паводле Маргарыты Лавышык, пасьля затрыманьня і васьмігадзіннага допыту, а таксама неаднаразовых пагрозаў супрацоўнікі КДБ прымусілі яе зачытаць загадзя складзены імі тэкст. У ім гаварылася, што Маргарыта нібыта даўно дапамагае кампаніі «Рэвалюцыя праз сацыяльныя сеткі», атрымлівае грошы ад Вячаслава Дзіянава, а таксама — які Вячаслаў дрэнны чала
век. Пасьля таго як Маргарыце ўдалося выехаць у Польшчу, яна распавяла пра катаваньні і выступіла зь відэазваротам:

«Пагражалі вывезьці ў лес і расстраляць. Склалі тэкст, па якім я чытала з паперы на відэакамэру. Я ўзьвяла паклёп на сябе і на Вячаслава Дзіянава. Я заяўляю, што ўсе словы, сказаныя мной на гэтым відэазапісе, не зьяўляюцца праўдай. Перад паездкай у Польшчу я зьнялася ў фатасэсіі ў стылі „ню“ ў фатастудыі «Zнята», якая абяцала канфідэнцыйнасьць.Ужо калі я была на тэрыторыі Польшчы, мне працягвалі пагражаць, і ў паведамленьнях былі прыкладзеныя гэтыя фатаздымкі, якія апынуліся ў КДБ раней, чым у мяне. Я хачу, каб вы зразумелі, што гэтымі фатаздымкамі яны могуць шантажаваць».

Маргарыта Лавышык, якая працуе фотамадэльлю, таксама заявіла, што яе не зламалі і яна не падпісала ніякай паперы пра супрацоўніцтва са спэцслужбамі. Паводле Вячаслава Дзіянава, цяпер КДБ патрабуе, каб Маргарыта вярнулася ў Беларусь.

«Я думаю, што гэта зьвязана з тым, каб усімі магчымымі спосабамі ўзьдзейнічаць на мяне і такім чынам паўплываць на мяне. У гэтай сытуацыі КДБ не чакаў такога разьвіцьця падзей, што мы ўсё гэта апублікуем».​Паводле Дзіянава, Маргарыта пакуль не зьбіраецца вяртацца ў Беларусь. А яе відэазварот распаўсюджаны дзеля таго, каб апярэдзіць паведамленьні, якія могуць зьявіцца на беларускім тэлебачаньні.

Вячаслаў Дзіянаў

Вячаслаў Дзіянаў

«Я нядаўна даведаўся, што прыяжджалі ў маю школу № 84, дзе я вучыўся, бралі інтэрвію ў настаўнікаў. Мне паведамілі аднаклясьнікі. Напэўна, гэта будзе нейкі прапагандысцкі матэрыял. Яны рыхтуюцца да магчымых пратэстаў, каб ужо мець нейкія матэрыялы».

Заснавальнік фотапарталу ZНЯТА Сяргей Міхаленка патлумачыў, што фатаздымкі Маргарыты Лавышык былі канфіскаваныя прадстаўніком крымінальнага вышуку, які зьявіўся да іх недзе ў 20-х чыслах красавіка. Зь якіх прычын?

«Я гэта разгалошваць не магу. Проста прыйшоў крымінальны вышук, запатрабаваў фатаздымкі, прад’явіў дакумэнты і канфіскаваў. Падставаў палітычных там не было дакладна, там была выключна крымінальная справа. Ня супраць яе, але супраць каго, не магу сказаць, бо мы гэтых рэчаў не запісвалі. Ня маем права разгалошваць гэтыя рэчы».

Начальнік Цэнтру інфармацыі і грамадзкіх сувязяў КДБ Беларусі Аляксандар Антановіч ня стаў камэнтаваць заявы Маргарыты Лавышык і Вячаслава Дзіянава, назваўшы іх піяр-акцыяй.

Вячаслаў на гэта адрэагаваў так: «Яны заўсёды не прызнаюцца ў сваіх злачынствах. Дастаткова фактаў ціску. Як гэтыя фатаздымкі маглі зьявіцца ў іх без канфіскацыі, зьнятыя ў студыі? Ніякім іншым чынам ня мог зьявіцца гэты шантаж. Таму тут ніякі не піяр, а толькі факты. Допыт Маргарыты ішоў 8 гадзін. Яны патрэбныя моманты здымалі на відэа. Напісалі паперу, прымусілі яе прачытаць. Напісалі, што я там плаціў, што я пляную ўсялякія беспарадкі. Звычайны паклёп, якія і раней рабіліся. Напрыклад, калі здымалі на відэа нашага прэс-сакратара Ўладзімера Кумца. Калі Паўлюкевіча на відэа здымалі, што я рыхтую антыканстытуцыйны пераварот. Гэта звычайная схема: дрэнны чалавек, рыхтуе беспарадкі, раздае ўсім грошы. Такім чынам яны спрабуюць сабраць матэрыял».
XS
SM
MD
LG