Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лукашэнку не запрасілі на саміт прэзыдэнтаў ва Ўкраіну


Аляксандар Лукашэнка

Аляксандар Лукашэнка

Беларускага кіраўніка не запрашалі на 18-ты саміт лідэраў дзяржаў Цэнтральнай Эўропы, які адбудзецца ў Ялце 11–12 траўня.

Пра гэта «Свабодзе» паведаміў прэсавы сакратар МЗС Украіны Аляксандар Дзікусараў.

«Лукашэнку не запрашалі. Дый ён ніколі ня браў удзелу ў такіх самітах, у тым ліку калі такая сустрэча праходзіла ва Ўкраіне».

Паводле спадара Дзікусарава, на саміце будуць двухбаковыя сустрэчы розных кіраўнікоў дзяржаў рэгіёну. Сярод тэмаў для абмеркаваньня — праблемы прыднястроўскага ўрэгуляваньня, супрацьпаветранай абароны ў Эўропе, адносіны Расеі і Эўразьвязу, газавыя пастаўкі.

Тым часам лідэры Чэхіі, ФРГ, Славеніі, Эстоніі, Італіі, Аўстрыі, Харватыі, Альбаніі, Баўгарыі і Латвіі паведамілі, што не прыедуць на саміт ва Ўкраіну.

Прадстаўнік МЗС Украіны Алег Валошын у інтэрвію ВВС заявіў, што колькасьць прэзыдэнтаў, якія прыбудуць на саміт, ня мае вырашальнага значэньня, але лепей было б, каб эўрапейскія лідэры мелі зносіны з украінскім прэзыдэнтам, а не ўхіляліся ад дыялёгу.

«Лепш, калі б усе прыехалі. Але хіба сустрэча прэзыдэнтаў Украіны і Польшчы — гэта ня важна? Патрэбны дыялёг. Мы ня будзем, як некаторыя нашы суседзі, адклікаць сваіх паслоў у адказ на пэўныя дзеяньні Эўразьвязу. Мы такімі глупствамі не займаемся», — заявіў Алег Валошын.
XS
SM
MD
LG