Аляксандар Лукашэнка 8 траўня зьвернецца са штогадовым пасланьнем да беларускага народа і Нацыянальнага сходу. Як паведамляе сайт Палаты прадстаўнікоў, выступленьне кіраўніка дзяржавы павінна пачацца ў 11.00.
Першапачаткова плянавалася, што Лукашэнка зьвернецца з пасланьнем 19 красавіка. Аднак за два дні да гэтага прэс-служба прэзыдэнта абвясьціла аб пераносе мерапрыемства «на больш позьні тэрмін» у сувязі з тым, што кіраўнік дзяржавы адхіліў падрыхтаваны праект пасланьня і адправіў яго на дапрацоўку.
Многія СМІ назвалі гэты перанос беспрэцэдэнтным і шырока абмяркоўвалі яго прычыны.
Стала таксама вядома, што Аляксандар Лукашэнка не плянуе ўдзельнічаць у інаўгурацыі Ўладзімера Пуціна 7 траўня. Пра гэта БелаПАН паведаміў кіраўнік прэс-служба прэзыдэнта Павел Лёгкі.
У сярэдзіне красавіка ў некаторых расейскіх СМІ зьявілася інфармацыя аб тым, што прэзыдэнты Беларусі, Казахстана і Ўкраіны могуць прыехаць на інаўгурацыю Пуціна, нягледзячы на тое, што традыцыйна запрашэньне кіраўнікоў замежных дзяржаў на гэтую цырымонію не прадугледжанае.
У 2008 годзе на інаўгурацыі Дзьмітрыя Мядзьведзева замежныя дзяржавы былі прадстаўлены кіраўнікамі дыпляматычных місій.