Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У швэдзкіх СМІ абмяркоўваюць перанос чэмпіянату сьвету зь Беларусі ў Швэцыю і Фінляндыю


Як піша выданьне «Svenska Dagbladet», «гэта будзе сапраўднай ганьбай для спорту, калі чэмпіянат пройдзе ў дыктатарскай краіне», і таму аптымальна было б перанесьці першынства-2014 у Швэцыю ды Фінляндыю — краіны, якія прымаюць ЧС сёлета і ў наступным годзе.

У гэтых краінах ужо створаная неабходная для падобных турніраў інфраструктура. Чэмпіянаты ў Швэцыі і Фінляндыі заўсёды высока ацэньваюцца і спартовымі экспэртамі, і заўзятарамі.

Як адзначае «Svenska Dagbladet», Беларусь сёньня — жорсткая дыктатура. «Краінай кіруе тыран, які імкнецца здушыць усю апазыцыю. Пры гэтым ён знаходзіць час на тры хакейныя трэніроўкі на тыдзень. Даць магчымасьць гэтаму чалавеку зьзяць у промнях усясьветнага першынства — гэта гратэск».

«У Міжнароднай хакейнай фэдэрацыі і яе босаў яшчэ ёсьць час, каб выправіць сваё памылковае рашэньне і даручыць Швэцыі ды Фінляндыі правядзеньне чэмпіянату сьвету трэці год запар», рэзюмуе швэдзкае выданьне.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG