Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Аляксандар Лукашэнка ў паездцы па Меншчыне заявіў, што лічыць магчымай прыватызацыю сельгаспрадпрыемстваў.

Ён зазначыў пры гэтым, што перавага будзе аддавацца айчыннаму прыватнаму бізнэсу:

«Вось вам і прыватызацыя ў сельскай гаспадарцы: спакойна, нікога не напружваючы, у сялян ўчасткі не адбіраем, зарплата павышаецца», — заявіў Лукашэнка ў Чэрвеньскім раёне Менскай вобласьці.

Паводле ягоных словаў, «цяпер ідзе вал ахвотных атрымаць гаспадарку, вырабіць мяса-малако і прадаць, таму што сёньня рынкі Казахстану, Расеі дый іншыя адкрыліся».

«Калі людзі сюды цягнуцца, нармальна жывуць, зямля апрацоўваецца, то такім людзям трэба не баючыся аддаваць гаспадаркі», — Лукашэнка. Але разам з тым ён прызнаў, што пакуль да прапаноў аб куплі сельскагаспадарчых прадпрыемстваў ён ставіцца «стрымана».

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG