Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Лавышык: «Мяне пагражалі вывезьці ў лес і расстраляць»


Маргарыта Лавышык

Маргарыта Лавышык

Маргарыта Лавышык, сяброўка лідэра Рэвалюцыі праз сацыяльную сетку Вячаслава Дзіянава, выступіла з сэнсацыйным відэазваротам.

Маргарыта распавядае пра сваё затрыманьне міліцыяй 18 красавіка 2012 года:

«Міліцыя пагражала тым, што хацелі вывезьці ў лес і расстраляць. Допыт доўжыўся 8 надзін, на мяне чынілі вельмі вялікі псыхалягічны ціск, пагражалі расправамі над роднымі і блізкімі. Для мяне як непадрыхтаванага чалавека гэтыя 8 гадзін допыту былі сапраўдным катаваньнем. КДБ склала тэкст, які з аркушыка я чытала на тэлекамэру. У ім я выказала паклёп на сябе і Вячаслава Дзіянава. Я заяўляю, што ўсе словы, сказаныя мною на гэтым відэазапісе, не зьяўляюцца праўдай».

КДБ таксама пагражала Маргарыце публікацыяй яе аголеных фатаграфій, якія яна зрабіла ў студыі як фотамадэль.

"Мяне не зламалі, ніякіх папераў я не падпісвала і ні аб якім супрацоўніцтве мовы быць ня можа",— заявіла Маргарыта Лавышык.

Зварот запісаны ў Варшаве, дзе дзяўчына зараз знаходзіцца.




18 красавіка ў кватэру, якую Маргарыта Лавышык здымае разам са сваёй сяброўкай Крысцінай Кумейкай, уварваліся пяцёра невядомых. Маргарыту, якая размаўляла праз скайп зь Дзіянавым, схапілі і вывелі з кватэры. Увесь дзень ніводнае сілавое ведамства не прызнавалася ў тым, што дзяўчаты затрыманыя. Кампутар Маргарыты быў старанна правераны, была вынята ўся перапіска асабістага характару. 19 красавіка Маскоўскі раённы суд Менску разгледзеў адміністрацыйныя справы Лавышык і Кумейкі. Абедзьвюм прысудзілі штраф 15 базавых велічыняў — паўтара мільёна рублёў — паводле артыкулу 17.1 КаАП РБ (дробнае хуліганства). Маргарыта Лавышык апавяла Свабодзе, што іх аштрафавалі, абвінаваціўшы ў нецэнзурнай лаянцы ў грамадзкім месцы.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG