Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Баранавічах сабралі каля 200 подпісаў за вызваленьне палітвязьняў


Віктар Сырыца
Віктар Сырыца

Збор подпісаў за вызваленьне палітвязьняў, арганізаваны ў Баранавічах актывістамі руху «За Свабоду», завершыўся візытам да Паўла Севярынца.

Як расказаў баранавіцкі кіраўнік руху Віктар Сырыца, у Баранавічах сабралі каля 200 подпісаў за вызваленьне палітвязьняў. Подпісы былі накіраваныя ў адміністрацыю прэзыдэнта:

«Безумоўна, хацелася б, каб гэтых людзей як мага хутчэй вызвалілі. Бо гэта нядобра, калі людзі знаходзяцца ў турмах за свае перакананьні».

Збор подпісаў актывісты завершылі паездкай да палітвязьня Паўла Севярынца, які адбывае пакараньне «на хіміі» ў Купліне Пружанскага раёну.

Віктар Сырыца: «Мы вельмі ўсьцешаныя спатканьнем. Прывезьлі кніжак беларускіх, каб людзі чыталі тут. Ён жа загадчык бібліятэкі ў камэндатуры».
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG