Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Берасьце. Бел-чырвона-белыя стужкі ўпрыгожылі аўто


Берасьцейскія актывісты руху «За Свабоду» правялі акцыю, падчас якой на антэны аўтамабіляў чаплялі бел-чырвона-белыя стужкі.

Актывісты пачапілі дзясяткі стужак на антэны аўтамабіляў берасьцейцаў. Каардынатар руху па Берасьці Дзяніс Турчаняк кажа, што аўтааматары паставіліся да акцыі з зацікаўленьнем:

«Спадабалася, як паставіліся да акцыі кіроўцы. Многія бралі стужкі ў нас і самі чаплялі на сваё аўто. Хаця сёньняшняя акцыя ў Берасьці не была надзвычай маштабнай — яна сымбалічная. Яна запачаткавала рэспубліканскую акцыю. Я ўскладаю вялікія спадзяваньні, што ініцыятыва па папулярызацыі нацыянальнай сымболікі будзе падтрыманая патрыётамі Беларусі».
Дзяніс Турчаняк падчас акцыі.
Дзяніс Турчаняк падчас акцыі.

Як апавёў спадар Турчаняк, акцыя праводзілася да ўгодкаў рэфэрэндуму 1995 году, які даў магчымасьць уладам зьмяніць дзяржаўную сымболіку. Рэфэрэндум 1995 году прайшоў 14 траўня з ініцыятывы Аляксандра Лукашэнкі. Герб «Пагоня» і бел-чырвона-белы сьцяг былі замененыя на мадыфікаваную сымболіку БССР.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG