Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Арабская вясна "жахнула" Бін Ладэна


Журналіст разглядае дакумэнты з архіву бін Лядэна, 03 траўня 2012

Журналіст разглядае дакумэнты з архіву бін Лядэна, 03 траўня 2012

ЗША апублікавала дакумэнты з архіву Усамы бін Лядэна

Сайт Цэнтру па барацьбе з тэрарызмам Амэрыканскай вайсковай акадэміі абнародавала сёньня 17 дакумэнтаў з архіву Ўсамы бін Лядэна, забітага летась пры штурме яго дому ў прымесьці пакістанскай сталіцы.

Згаданыя дакумэнты ўяўляюць сабой перапіску паміж бін Лядэнам і іншымі лідэрамі "Аль-Каіды" ў пэрыяд паміж верасьнем 2006 і красавіком 2011 года. У лістах бін Лядэн выказвае асьцярогі, што ідэалёгія джыхаду губляе падтрымку ў ісламскім сьвеце і рэкамэндуе пазьбягаць тэрактаў на тэрыторыі мусульманскіх дзяржаў.

Масавыя хваляваньні, якія ахапілі арабскі сьвет на пачатку 2011 года, бін Лядэн называе "жахлівай падзеяй".
XS
SM
MD
LG