Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пуцін кліча Цімашэнку ў Расею


Пуцін - Цімашэнцы: прыяжджай лекавацца

Пуцін - Цімашэнцы: прыяжджай лекавацца

Ўладзімер Пуцін прапанаваў зьняволенай экс-прэм'ерцы Ўкраіны Юліі Цімашэнцы, якая хварэе на сьпінную грыжу, прайсьці лекаваньне ў Расеі

Новаабраны прэзыдэнт Расеі Ўладзімер Пуцін прапанаваў зьняволенай экс-прэм'ерцы Ўкраіны Юліі Цімашэнцы, якая хварэе на сьпінную грыжу, прайсьці лекаваньне ў Расеі, калі афіцыйны Кіеў дасьць на тое згоду. Пры гэтым Пуцін выказаўся супраць увязваньня справы Цімашэнкі з правядзеньнем ва Ўкраіне чэмпіянату Эўропы па футболе.

Летась суд ва Ўкраіне зьвінаваціў Юлію Цімашэнку ў перавышэньні паўнамоцтваў і пакараў яе сямю гадамі зьняволеньня за яе ўдзел у заключэньні доўгатэрміновага кантракту паміж Газпромам і Нафтагазам Украіны аб пастаўках расейскага газу.

Дзейныя ўкраінскія ўлады лічаць кантрактную цану расейскага газу завышанай і патрабуюць ад Масквы яе перагляду. Згаданыя газавыя пагадненьні былі падпісаныя па выніках перамоваў паміж тагачаснымі прэм'ерамі Ўкраіны і Расеі Юліяй Цімашэнкай і Ўладзімерам Пуціным.

Крэмль лічыць газавыя пагадненьні з Украінай справядлівымі і неаднаразова крытыкаваў асуджэньне Цімашэнкі па «газавай справе».
XS
SM
MD
LG