Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Раптоўная сардэчная сьмерць


Belarus - cardiac death, 2012
Belarus - cardiac death, 2012

Гэтая даволі дзіўная назва датычыць раптоўнай страты прытомнасьці і сьмяротнага зыходу на працягу адной гадзіны ад пачатку зьяўленьня сымптомаў захворваньня.

Некалі дактары лічылі, што сьмерць ад раптоўнага спыненьня сэрца здаралася вельмі рэдка. Цяпер ужо так ня думаюць. Найноўшыя досьледы паказваюць, што раптоўная сардэчная сьмерць здараецца даволі часта сярод маладых людзей, а асабліва часта сярод тых, якія займаюцца нейкім відам спорту. Статыстычна беручы, рызыка сьмерці ад раптоўнага спыненьня сэрца ў тры разы большая ў спартоўцаў і атлетаў, чым у тых, якія спортам не займаюцца.

Паводле Амэрыканскай акадэміі пэдыятрыі, у ЗША ад раптоўнага спыненьня сэрца штогод памірае 2 тысячы чалавек ва ўзросьце да 25 гадоў.

Найбольш частай прычынай раптоўнага спыненьня сэрца ў маладым арганізьме зьяўляецца гіпэртрафічная кардыяміяпатыя, то бок, патаўшчэньне сардэчнага мускула.

Гэты дэфэкт – патаўшчэньне сардэчнага мускула – магчыма выкрыць пры электракардыяграфічным абсьледаваньні чалавека (ЭКГ). Яго можна таксама выкрыць пры дапамозе найноўшай тэхнікі абсьледаваньня – рэхакардыяграфіі – якая дазваляе атрымаць трохвымерны вобраз чалавечага сэрца, але традыцыйны мэтад ЭКГ больш танны, чым рэхакардыяграфія.

У досьледзе, апублікаваным у 2010 годзе, мэдычныя экспэрты Станфардзкага ўнівэрсытэту ў ЗША прапануюць, каб абсьледаваньні ЭКГ уключыць у набор абавязковых абсьледаваньняў для маладых спартоўцаў у старэйшых клясах сярэдніх школаў ды ў каледжах. Кошты такіх абсьледаваньняў, паводле экспэртаў, ніяк не перавышаюць кошту маладых жыцьцяў, якія магчыма ўратаваць, загадзя адкрыўшы дэфэкт, які зьяўляецца найбольш частай прычынай раптоўнай сардэчнай сьмерці.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG