Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ладуцька праверыў Карла Маркса на пешаходнасьць


Вуліцу Карла Маркса ў сьвяточныя і выхадныя дні плянуецца зрабіць пешаходнай. 30 красавіка старшыня Менгарвыканкаму Мікалай Ладуцька даў даручэньне кіраўніку Ленінскага раёну Валерыю Куляшу разгледзець такую магчымасьць.

Рашэньне пра тое, што вуліца Карла Маркса стане пешаходнай, было прынята яшчэ ў 2008 годзе. Планавалася, што першыя паверхі на вуліцы зоймуць гандлёвыя, забаўляльныя і сэрвісныя ўстановы. Мінгарвыканкам вырашыў адсяліць частку жыльцоў шэрагу дамоў, аднак пазьней, пасьля пратэстаў людзей, рашэньне адмянілі, нагадвае БелаПАН.

3 траўня вуліцу Мікалай Ладуцька сам пешшу прайшоў па Карла Маркса. Па ходніках.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG