Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ЗША згодныя дапамагчы кітайскаму праваабаронцу


Чэнь Гуанчэн разам з амбасадарам ЗША ў Пэкіне накіроўваецца зў шпіталь

Чэнь Гуанчэн разам з амбасадарам ЗША ў Пэкіне накіроўваецца зў шпіталь

Злучаныя Штаты выказалі сёньня гатоўнасьць дапамагчы кітайскаму праваабаронцу Чэню Гуанчэну ў тым выпадку, калі ён зьвернецца па палітычны прытулак.

У інтэрвію агенцтву Франспрэс Чэнь распавёў, што спачатку не хацеў з'язджаць ў ЗША, але, пакінуўшы амэрыканскую амбасаду ў Пэкіне, дзе хаваўся цягам шасьці дзён пасьля ўцёкаў з-пад хатняга арышту, зьмяніў сваю пазыцыю, засьцерагаючыся за сваё жыцьцё і бясьпеку сваёй сям'і.

Чэнь Гуанчэн – сьляпы. Зараз праваабаронца знаходзіцца ў адным з пэкінскіх шпіталёў.


Сапраўдныя прычыны сыходу Чэня з амбасады ЗША застаюцца няяснымі.

Кітайскі бок сьцьвярджае, што ён пайшоў добраахвотна. Амэрыканскія афіцыйныя асобы заявілі, што такі крок Чэнь зрабіў пасьля таго, як улады КНР паабяцалі гуманна ставіцца да яго і яго сям'і. Кітайская праваабарончая арганізацыя China Aid, якая месьціцца ў ЗША, паведаміла, што Чэнь пакінуў амэрыканскую амбасаду з-за пагроз у адрас яго сям'і з боку ўладаў КНР.
XS
SM
MD
LG