Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Навуковы сакратар НАН: «Уцечка мазгоў» зь Беларусі працягваецца»


У Беларусі пакуль не ўдалося спыніць «уцечку мазгоў» з краіны. «Вядома, „уцечка мазгоў“ назіраецца», — канстатуе навуковы сакратар Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі Сяргей Кілін.

«Заробкі, якія атрымліваюць маладыя супрацоўнікі, — гэта не зусім правільна, і мы гэта разумеем», — падкрэсьліў ён.

Кілін кажа, што «яны маюць магчымасьць атрымліваць такія ж грошы, што і людзі, якія даўно прапрацавалі ў навуцы».

«Прыйшоў малады — адразу атрымаў два мільёны рублёў, а далей ён прапрацаваў тры гады, у яго зьявілася сям’я, і яму трэба зарабляць вялікія грошы. І мы прапануем: займайся пытаньнямі, зьвязанымі з экспартна-арыентаванымі прадуктамі, працуй на рынак, і ў цябе будзе заробак дастатковы», — растлумачыў галоўны вучоны сакратар НАНБ.

Кілін падкрэсьліў, што сярэдні ўзрост навукоўцаў — 49 гадоў, хоць «сярэдні ўзрост акадэмікаў — зашкальвае, але акадэмія — маладая: 29% супрацоўнікаў маюць узрост да 33 гадоў», піша БелаПАН.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG