Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ці ёсьць свабода слова ва Ўкраіне?


"Не - цэнзуры" Выстава ў Кіеве, 15 чэрвеня 2011 г.

"Не - цэнзуры" Выстава ў Кіеве, 15 чэрвеня 2011 г.

Украінскія журналісцкія арганізацыі заяўляюць аб абмежаваньні свабоды слова ў краіне, паведамляе ўкраінская служба нашага радыё.

Чорныя стужкі, якія падзяляюць міністраў і журналістаў у час пасяджэньняў ўраду, зьяўленьне замоўленых матэрыялаў і забароненых тэмаў ва ўкраінскай прэсе — гэтым быў пазначаны мінулы год для ўкраінскіх СМІ, — адзначае Натальля Сакаленка, актывістка ўкраінскага руху «Стоп цэнзуры»,

Акрамя таго, паводле Сакаленкі, да журналістаў часьцей сталі ўжываць сілу


Акрамя таго, паводле Сакаленкі, да журналістаў часьцей сталі ўжываць сілу. Адзін зь нядаўніх прыкладаў — зьбіцьцё міліцыянтам карэспандэнта «5 каналу» Азада Сафарава падчас акцыі пратэсту супраць высечкі дрэў у Кіева-Сьвятошыцкай лесапаркавай гаспадарцы 31 сакавіка.

У той жа час дэпутат кіроўнай Партыі рэгіёнаў Вадзім Калесьнічэнка адмаўляе любыя праявы цэнзуры і ўладнага ціску на журналістаў. «Таму што калі пачытаць нашы друкаваныя СМІ, паглядзець ТБ, дзе разоў 20 на дзень дзейную ўладу завуць бандыцкай, і гэта ня ёсьць свабодай слова, дык я наагул не разумею, а што гэта?» — кажа Калесьнічэнка.

Іншы дэпутат, кіраўнік парлямэнцкага камітэту ў пытаньнях свабоды слова Юры Стэць, лічыць, што сытуацыя, якая склалася ва Украіне са свабодай прэсы, зьяўляецца заканамерным працягам палітыкі ўладаў па абмежаваньні ўсіх правоў і свабодаў чалавека.
У нас пастаянна адбываецца падзеньне ва ўсіх сфэрах жыцьця — ня толькі свабоды слова.


Стэць адзначае: «У нас пастаянна адбываецца падзеньне ва ўсіх сфэрах жыцьця — ня толькі свабоды слова. У прыватнасьці, абмежаваньні свабоды сходаў, існаваньне катаваньняў у міліцыі, той факт, што адна частка — вельмі маленькая, прыблізна 1000 чалавек — жыве добра і працягвае жыць яшчэ лепш, а 45 мільёнаў жывуць проста ад месяца да месяца».
XS
SM
MD
LG