Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Галадоўнікаў у падтрымку Цімашэнкі забрала «хуткая»


Галадоўка прыхільнікаў Цімашэнкі ў Львове, 25 красавіка 2012 г.
Галадоўка прыхільнікаў Цімашэнкі ў Львове, 25 красавіка 2012 г.

У Львове шпіталізавалі двух з васьмі сяброў Усеўкраінскага аб’яднаньня «Бацькаўшчына», якія галадаюць у падтрымку Юліі Цімашэнкі.

У шпіталь забралі пісьменьніка Стэфана Сіма, ён двойчы адмаўляўся спыніць галадоўку, нягледзячы высокі ціск і кепскае самаадчуваньне.

Раней 30 красавіка ў Львове ў сувязі з пагаршэньнем стану здароўя шпіталізавалі Рамана Піліп’яка.

Сябры «Бацькаўшчыны» пачалі галадоўку ў Львове 25 красавіка.

Разам у падтрымку былой прэм'ер-міністаркі Цімашэнкі ва Ўкраіне галадаюць каля паўсотні чалавек, у прыватнасьці ў Кіеве, Харкаве і Днепрапятроўску.

Цімашэнка адбывае 7-гадовы тэрмін зьняволеньня па так званай «газавай справе». Яшчэ на мінулым тыдні суд з-за дрэннага стану здароўя абвінавачанай перанёс разгляд другой крымінальнай справы — адносна меркаваных махінацыяў падчас кіраваньня ёю карпарацыяй «Адзіныя энергетычныя сыстэмы Украіны» у 1990-х гадах. Хвалю абурэньня ў сьвеце выклікалі нядаўнія паведамленьні, што Юлію Цімашэнку зьбілі супрацоўнікі калёніі, у якой яна адбывае пакараньне.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG